"Народная воля" рыхтуецца адкрыць сваю інтэрнэт-старонку


У бліжэйшыя тыдні пачне працаваць інтэрнэт-сайт "Народнай волі".

У бліжэйшыя тыдні пачне працаваць інтэрнэт-сайт "Народнай волі". Пра гэта паведаміў галоўны рэдактар выдання Іосіф Сярэдзіч прадстаўнікам ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", якія завіталі ў рэдакцыю 3 траўня павіншаваць супрацоўнікаў газеты з Сусветным днём свабоды прэсы.

"Я раю ўсім сваім калегам ні ў якім разе не вешаць нос. Жыццё працягваецца! Ніхто не зможа спыніць свабоду слова, і нашу працу таксама. У Беларусі абавязкова надыдзе той дзень, які стане сапраўдным святам свабоды слова", - зазначыў І. Сярэдзіч. Галоўны рэдактар паведаміў, што выданне па-ранейшаму друкуецца ў Смаленску, але зазначыў, што ён спадзяецца на перамогу здаровага сэнсу і аднаўленне магчымасці друкавацца ў Беларусі. У звязку з фінансавымі складанасцямі апошні нумар "Народнай волі" выйшаў накладам 11 000 асобнікаў, хаця звычайна выданне выпускаецца накладам 27 000 4 разы на тыдзень на 8 палосах.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"