Журналістка "Газеты Слонімскай" стала лаўрэаткай міжнароднага конкурсу


Фотакарэспандэнт "Газеты Слонімскай" Таццяна Плахетка заняла трэцяе месца ў міжнародным конкурсе

Фотакарэспандэнт "Газеты Слонімскай" Таццяна Плахетка заняла трэцяе месца ў міжнародным конкурсе, які праводзілі Еўразія Медыя-Цэнтр і Міжнародная канфедэрацыя журналісцкіх аб'яднанняў пры падтрымцы ЮНЕСКА.

Для ўдзелу ў конкурсе было даслана звыш 1000 прац прафесійных фотакарэспандэнтаў і журналістаў з 17 краін еўразійскага рэгіёну. Тэматыка фотаздымкаў была вельмі шырокаю: падзел грамадства на багатых і бедных, "цяжкія" падлеткі, наркаманія, прастытуцыя, СНІД і г.д. Аўтарытэтнае журы пад старшынствам знакамітага журналіста Юрыя Роста выявіла пераможцаў і лаўрэатаў.
З 4 па 14 траўня года ў Маскве в Фотацэнтры пад дэвізам "Еўразія. Сацыяльны партрэт" пройдзе выстава лепшых прац удзельнікаў фотаконкурсу, сярод якіх будуць і працы Таццяны Плахеткі.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"