Літва дамагаецца адмены будаўніцтва АЭС у Беларусі
Літоўскія палітыкі і грамадскія дзеячы ўпэўненыя, што нельга верыць абяцанням беларускіх уладаў адносна бяспекі будучай АЭС.
Літоўскія палітыкі і прадстаўнікі грамадскасці звярнуліся ў Еўрапарламент з пратэстам супраць планаў Беларусі пабудаваць АЭС у
Акрамя справаздачы па ацэнцы ўплыву на навакольнае асяроддзе, Беларусь таксама падрыхтавала і апублікавала адказы на пытанні розных краінаў адносна запланаванай АЭС. Літва задала 39 пытанняў, але адказы з Беларусі не задавальняюць літоўскіх абаронцаў прыроды, грамадскасць і палітыкаў.
«Я дастаткова добра азнаёмлены са справаздачай уплыву на навакольнае асяроддзе і нават з некаторымі версіямі гэтай справаздачы, і таксама з пытаннямі Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літвы да беларускага боку і з яго адказамі. З гэтых адказаў (беларускага боку) я знайшоў хіба што пару годных увагі. Іншыя пытанні праігнараваныя, некалькі абзацаў размоваў ні пра што і нават узятыя фразы з рэкламных буклетаў «Расатама», — заявіў Саўлюс Пікшрыс, кіраўнік літоўскага Таварыства аховы прыроды і помнікаў культуры «Atgaja».
Падчас грамадскіх слуханняў у Вільні спецыялісты беларускага Мінэнерга не пераканалі аўдыторыю ў бяспецы будучай АЭС з эксперыментальным рэактарам па расейскім праекце. У знак пратэсту частка аўдыторыі пакінула залу, у іх ліку і старшыня Камітэта па ахове навакольнага асяроддзя Сейма Літвы Ёнас Шыменас.
«Тое, што тут адбываецца — абсурд.
Літоўскі парламентар Гінтарас Сангайла застаўся на слуханнях, але і ён перакананы, што нельга верыць запэўніванням Беларусі ў бяспецы будучай АЭС.
«Гэта такая сфера, што нам не варта падзяляцца — гэта важна ўсім, і адной, і другой дзяржаве. Нас не задавальняе справаздача аб ацэнцы ўплыву на навакольнае асяроддзе, тым больш, што з досведу Чарнобыльскай аварыі бачна, што пададзеныя Беларуссю лічбы на выпадак аварыі не адпавядаюць рэчаіснасці. Беларусь запэўнівае, што ўсё будзе нармальна. Але тэхнічныя адыходы прыплывуць да нас, і няма яснасці адносна захоўвання радыёактыўных адыходаў. Падаецца, у незразумелых тэхнічных умовах яны будуць захоўвацца там на месцы, прыкладна ў 10 км ад вёскі Гервяты. Я ужо не кажу пра
Літоўскія ўдзельнікі слуханняў, у іх ліку і парламентары, і прадстаўнікі мясцовых органаў улады, прагаласавалі за зварот у Еўрапарламент з негатыўнай ацэнкай слуханняў. У звароце яны сярод іншага заявілі, што зробяць усё магчымае, каб Літва не прызнала здавальняючымі вынікі грамадскіх слуханняў па ацэнцы ўплыву Беларускай АЭС на навакольнае асяроддзе.