Суд разглядае зыск А. Лябедзькі да БТ

6 красавіка суд Першамайскага раёна г. Мінска пачаў разгляд зыску лідэра АГП Анатоля Лябедзькі да Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, - паведамляе прэс-служба АГП.

Нагодай для звароту ў суд стала дэманстрацыя па БТ 20 лютага фільма "Теория заговора. Управляемый хаос". А. Лябедзька палічыў паклёпніцкімі і зневажальнымі для сябе фразы: "Теперь уже белорусские оппозиционеры подобострастно выслушивают инструкции разжиревших на революции кавказских парней"; "Камера фиксирует его встречу с Анатолием Лебедько, который тоже хочет попробовать вывести на улицу обезумевшую толпу", а таксама заяву пра тое, што апазіцыя "не спыніцца перад тысячамі ахвяраў". У якасці кампенсацыі сваіх маральных стратаў лідэр АГП патрабуе спагнаць з Белтэлерадыёкампаніі і аўтараў фільма 1 млрд. рублёў.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"