А. Суздальцаў: "Дагэтуль з Беларусі высылалі толькі журналістаў..."


Увечары 5 красавіка Беларусь пакінуў палітолаг Андрэй Суздальцаў, - паведаміла прэс-служба АГП. Рашэнне пра яго высылку было прынята яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў.

Увечары 5 красавіка Беларусь пакінуў палітолаг Андрэй Суздальцаў, - паведаміла прэс-служба АГП. Рашэнне пра яго высылку было прынята яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў. У пастанове аб дэпартацыі ад 17 сакавіка гаворыцца, што ён "ставіць пад пагрозу нацыянальную бяспеку Рэспублікі Беларусь". Сам палітолаг лічыць гэта помстай за артыкулы, прысвечаныя перадвыбарнай сітуацыі ў нашай краіне.

Андрэй Суздальцаў пражыў у Беларусі 13 гадоў. У яго расійскае грамадзянства, а ў жонкі і дзяцей - беларускае. Яны застаюцца ў Мінску, а самому А. Суздальцаву напрацягу 5 гадоў забаронена прыязджаць у Беларусь. Па яго ўласным прызнанні, у Расіі яму "няма куды ехаць". Незадоўга да ад'езду ў гутарцы з прэс-службай АГП ён зазначыў: "Мяне высока ацанілі. Да мяне з Беларусі высылалі толькі журналістаў. Я аказваюся першым высыланым аналітыкам…"

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"