Украінскі журналіст выйшаў на волю


Уначы з 4 на 5 красавіка выйшаў на волю украінскі журналіст, карэспандэнт газеты "Карпацкі голас" Андрэй Любка.

Уначы з 4 на 5 красавіка выйшаў на волю украінскі журналіст, карэспандэнт газеты "Карпацкі голас" Андрэй Любка. Ён правёў 15 сутак у спецпрымальніку на Акрэсціна за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Як паведамляе "Хартыя-97" са спасылкай на "Українські новини", сп. Любка ўжо вярнуўся на Украіну.

Журналіста затрымалі ў Мінску 21 сакавіка каля 3-й гадзіны ночы, калі ён выходзіў з кавярні ў раёне Нямігі. 22 сакавіка пад час слуханняў у судзе Фрунзенскага раёна А. Любка распавёў, што людзі, якія яго затрымлівалі, кінулі яго ў міліцэйскі аўтобус, плявалі яму ў твар, зневажалі яго нацыянальную годнасць і годнасць прэзідэнта Украіны.

Яшчэ адзін украінскі журналіст, Павел Салыга, мае быць вызвалены 8 красавіка.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"