Журналісты выходзяць на волю


Сёння каля 11.30 са спецпрымальніка на Акрэсціна вышаў на волю сябра ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Антон Тарас (ён правёў за кратамі 11 сутак).

Сёння каля 11.30 са спецпрымальніка на Акрэсціна вышаў на волю сябра ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Антон Тарас (ён правёў за кратамі 11 сутак). Некалькі журналістаў былі вызваленыя з жодзінскага спецпрымальніка: 31 сакавіка выйшлі на волю сябра БАЖ Таццяна Ваніна (8 сутак) і Святлана Станкевіч (8 сутак), а ў ноч з 2-га на 3-га - Вадзім Казначэеў (10 сутак). Сёння ж уначы са спецпрымальніка УУС Мінскага раёна была вызваленая журналістка Дар'я Кастэнка (10 сутак). 1-га красавіка выпусцілі з-за кратаў рэдактара газеты "Glos znad Niemna na uchodzstwie" Анджэя Пісальніка (12 сутак). Суд над журналістам "Народнай волі" Валерыем Шчукіным, які быў прызначаны на 31 сакавіка, зноў перанесены: ён адбудзецца 6 красавіка.

Між тым, за кратамі ўсё яшчэ застаюцца нашы калегі: беларускія журналісты Арцём Лява і Сяргей Салаш, расійскія - Эдуард Глезін, Алег Казлоўскі, Аляксандр Падрабінек, украінскія журналісты Андрэй Любка і Павел Салыга, грузінскі аператар Георгій Лагідзэ, польская карэспандэнтка Вераніка Самаліньска, а таксама канадскі журналіст Фрэдэрык Левуа. Усе яны ўтрымліваюцца на Акрэсціна.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"