Двух расійскіх журналістаў асудзілі на 15 сутак
Алег Казлоўскі і Эдуард Глезін - супрацоўнікі расійскага выдання "Правое дело" - асуджаныя на 15 сутак адміністратыўнага арышту. Гэтую інфармацыю БАЖ пацвердзілі ў амбасадзе РФ у Беларусі. Журналісты не былі акрэдытаваныя ў Беларусі, але мелі пры сабе рэдакцыйныя пасведчанні. Паводле папярэдняй інфармацыі, на 10 сутак асуджаны яшчэ адзін журналіст, прадстаўнік Украіны Павел Салыга. У амбасадзе Украіны, аднак, пакуль не пацвердзілі, што ён з'яўляецца прадстаўніком прэсы.
П. Шарамет, якога ўтрымлівалі на Акрэсціна з вечара 25 сакавіка да 13.00 27 сакавіка, быў з імі ў адной камеры, паведаміў рэсурс www.ucpb.org. паведамляе са спасылкай на П. Шарамета, што Эдуард Глезін вельмі кепска сябе адчувае, і некалькі дзён у яго трымаецца высокая тэмпература. Учора да яго выклікалі "хуткую дапамогу". Урачы паставілі дыягназ "востры бранхіт" з падазрэннем на пнеўманію і хацелі вывезці яго ў шпіталь, але зрабіць гэтага не ўдалося, - паведаміў www.ucpb.org.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"