Журналістку "Gazety Wyborczej" асудзілі на 10 сутак арышту
Журналістку "Gazety Wyborczej" Вераніку Самаліньску суд Ленінскага раёна Мінска асудзіў на 10 сутак адміністратыўнага арышту за "ўдзел у несанкцыянаванай акцыі" (арт. 167 КоАП). У судзе прысутнічаў кіраўнік консульскага аддзелу польскай амбасады ў Мінску Кшыштаф Свідэрэк. "Журналістка выйшла аднак, з залі суда з усмешкай", - паведамляе сайт "Gazety Wyborczej". "Ні пра што не шкадую", - сказала яна.
Гадзінай раней той самы суд асудзіў былога амбасадара Польшчы ў Беларусі Марыюша Машкевіча на 15 сутак арышту. Машкевіч і Смаліньска былі затрыманыя ў ноч з 23 на 24 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы пад час ліквідацыі намётавага гарадка. 24-гадовая Вераніка Смаліньска з лютага г.г. праходзіць стажыроўку ў люблінскай рэдакцыі "Gazety". На Беларусь прыязджала ўжо некалькі разоў.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"