БСЖ выступіў з заявай

Сакратарыят Беларускага саюзу журналістаў (праўрадавая арганізацыя, якую ўзначальвае галоўны рэдактар газеты Савету Міністраў "Рэспубліка" Анатоль Лемяшонак) выступіў з заявай з нагоды "жорсткага збіцця" рэпарцёраў здымачнай групы Першага нацыянальнага тэлеканалу", - паведаміла агенцтва БелТА.

У дакуменце адзначаецца, што 25 сакавіка ў часе несанкцыянаванага мітынгу ў скверы Я. Купалы быў здзейснены напад на рэпарцёраў здымачнай групы Першага нацыянальнага тэлеканалу. "Хуліганствуючыя малойчыкі жорстка збілі журналістаў, якія знаходзіліся пры выкананні службовых абавязкаў, нанеслі ім шматлікія траўмы.

"Падобныя дзеянні не стасуюцца ні з якімі нормамі міжнароднага права, выходзяць за рамкі прававога поля, якое дзейнічае ў нашай краіне. Выказваем упэўненасць, што праваахоўныя органы Беларусі правядуць стараннае расследаванне адбытага, высветляць вінаватых у нанясенні пашкоджанняў журналістам і вызначаць меру пакарання".

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"