Затрыманых журналістаў перавозяць з Жодзіна ў Мінск


Журналістаў Таццяну Снітко, Вадзіма Казначэева і Таццяну Ваніну (якія, як высветлілася, з 24 сакавіка знаходзіліся ў СІЗА ў Жодзіне) сёння будуць судзіць у Мінску.

Журналістаў Таццяну Снітко, Вадзіма Казначэева і Таццяну Ваніну (якія, як высветлілася, з 24 сакавіка знаходзіліся ў СІЗА ў Жодзіне) сёння будуць судзіць у Мінску. Каля 11.00 супрацоўнік жодзінскага ГУУС паведаміў прэс-службе БАЖ, што іх прозвішчы ёсць у спісе тых, каго гэтымі хвілінамі "грузяць" у спецтранспарт і збіраюцца везці з Жодзіна ў Мінск на суды. У якіх судах адбудуцца слуханні, пакуль невядома; па інфармацыі праваабарончага цэнтру "Вясна", найбольш верагодна, што справы "жодзінскіх" затрыманых будуць разглядаць суды Савецкага і Ленінскага раёнаў.

Нагадаем, што сябры ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Таццяна Снітко, Вадзім Казначэеў і Таццяна Ваніна - былі затрыманыя ў ноч з 23 на 24 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы пад час штурму намётавага лагеру супрацоўнікамі АМАП. Месцазнаходжанне журналістаў да апошняга часу было невядомае.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"