Паўла Шарамета забралі са шпіталю і павезлі ў невядомым накірунку
Як паведаміў рэсурс www.belaruspartisan.org, супрацоўнікі праваахоўных органаў забралі Паўла Шарамета са шпіталю на вул. Крапоткіна.
Як паведаміў рэсурс www.belaruspartisan.org, супрацоўнікі праваахоўных органаў забралі Паўла Шарамета са шпіталю на вул. Крапоткіна. Толькі што карэспандэнт «Беларускага партызана» паведаміў, что журналіста пасадзілі ў машыну і звезлі ў невядомым накірунку - як мяркуюць калегі, у СІЗА.
Рэсурс www.belaruspartisan.org паведамляе, што лекары пацвердзілі дыягназ «двухбаковая пнеўманія». «Ад гэтага моманту на беларускія ўлады кладзецца ўся адказнасць за здароўе расійскага грамадзяніна, журналіста «Первого канала» і сябра Беларуска-расійскай праваабарончай камісіі Савету пры Прэзідэнце РФ па садзеянні развіццю інстытутаў грамадзянскай супольнасці».