Уначы разбураны лагер на Кастрычніцкай плошчы. Сярод затрыманых ёсць журналісты


Як мінімум тры журналісты - сябры ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Таццяна Снітко ("Наша ніва"), Вадзім Казначэеў і Таццяна Ваніна - былі затрыманыя ў ноч з 23 на 24 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы пад час штурму намётавага лагеру супрацоўнікамі АМАП.

Як мінімум тры журналісты - сябры ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Таццяна Снітко ("Наша ніва"), Вадзім Казначэеў і Таццяна Ваніна - былі затрыманыя ў ноч з 23 на 24 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы пад час штурму намётавага лагеру супрацоўнікамі АМАП. Месцазнаходжанне журналістаў пакуль невядомае. Па звестках БАЖ, сярод затрыманых мог апынуцца таксама канадскі журналіст Фрэдэрык Левуа, які, паводле папярэдніх звестак, таксама мог дзяжурыць у намётавым гарадку ўначы.

Падрабязнасці ўдакладняюцца.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"