І.Роман зноў "нахуліганіў"


Гродзенскі журналіст, пазаштатны карэспандэнт газеты "Салідарнасць" Іван Роман асуджаны на 13 сутак адміністратыўнага арышту "за хуліганства".

Гродзенскі журналіст, пазаштатны карэспандэнт газеты "Салідарнасць" Іван Роман асуджаны на 13 сутак адміністратыўнага арышту "за хуліганства".

Сёння раніцай яго затрымала міліцыя, калі ён выйшаў на вуліцу пасля сустрэчы са старшынём абласнога штаба А. Мілінкевіча Анатолем Хацько. Спачатку яго завезлі ў Ленінскі РАУС Гродна, а затым - у суд Ленінскага раёна, які і прыняў рашэнне аб адміністратыўным арышце.

Нагадаем, што ў першы раз журналіста затрымалі 18 сакавіка ў Мінску, і напрацягу некалькіх дзён ніхто не ведаў яго месцазнаходжання. І. Роман патэлефанаваў у панядзелак раніцай і распавёў калегам, што ўвесь гэты час быў у Лідзе. Ён паведаміў, што ў суботу яго да вечара пратрымалі ў Першамайскім РАУС Мінска, дзе да яго перыядычна падыходзіў невядомы чалавек у цывільным, які прыстаўляў да яго галавы пісталет і пагражаў. Каля 20.00 яго перавезлі ў міліцэйскай машыне ў Мінска ў Ліду і змясцілі ў ізалятар. 20 сакавіка судзілі і далі штраф памерам 2 базавыя велічыні нібыта за нецэнзурную лаянку.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"