14:20


Толькі што стала вядома месцазнаходжанне сябраў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Алены Лукашэвіч і Антона Тараса, з якімі сёння раніцай перарвалася тэлефонная сувязь.

Толькі што стала вядома месцазнаходжанне сябраў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Алены Лукашэвіч і Антона Тараса, з якімі сёння раніцай перарвалася тэлефонная сувязь. Як удалося высветліць БАЖ, яны знаходзяцца ў Аб'яднаным спецпрымальніку-размеркавальніку (АСПР) на Акрэсціна. Гэта той будынак, дзе ўтрымлівалі да суда галоўнага рэдактара "Нашай нівы" Андрэя Дынько. (22 сакавіка перад судовым паседжаннем ён распавядаў калегам пра жорсткія ўмовы ўтрымання і холад у гэтым памяшканні).