Зноў арыштаваны галоўны рэдактар пінскай газеты "Мясцовы час"


23 сакавіка суд г. Пінска вынес пастанову аб арышце на 6 сутак Віктара Ярашука - кіраўніка карэспандэнцкага пункту недзяржаўнай пінскай газеты "Мясцовы час" (выдавецкі дом "Intex-press").

23 сакавіка суд г. Пінска вынес пастанову аб арышце на 6 сутак Віктара Ярашука - кіраўніка карэспандэнцкага пункту недзяржаўнай пінскай газеты "Мясцовы час" (выдавецкі дом "Intex-press"). Журналіста абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

22 сакавіка перад сваім затрыманнем Віктар Ярашук патэлефанаваў у рэдакцыю і папярэдзіў калег, што, калі яго тэлефон будзе адключаны, значыць, ён затрыманы: па яго словах, увесь дзень за ім сачылі.

Гэта - ўжо другое па ліку затрыманне і арышт журналіста за апошні час. 20 сакавіка ён выйшаў на волю з ізалятару часовага ўтрымання Пінскага ГУУС пасля 5-і сутак адміністратыўнага арышту (таксама за дробнае хуліганства).

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"