А.Дынько будуць судзіць у судзе Савецкага раёна г. Мінска
Андрэя Дынько зараз вязуць у суд Савецкага раёна Мінска.
Андрэя Дынько зараз вязуць у суд Савецкага раёна Мінска. Толькі што пра гэта паведаміў прадстаўнікам ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" намеснік кіраўніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Віталь Грынкевіч. Усю ноч галоўны рэдактар "Нашай нівы" правёў у спецпрымальніку-размеркавальніку на вул. Акрэсціна.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"