Затрымалі пазаштатнага карэспандэнта Радыё "Polonia"


21 сакавіка ў Мінску затрымалі Дзмітрыя Гурневіча - пазаштатнага карэспандэнта Радыё "Polonia", які рыхтаваў матэрыялы пра падзеі на Кастрычніцкай плошчы, - паведаміла Радыё "Свабода".

21 сакавіка ў Мінску затрымалі Дзмітрыя Гурневіча - пазаштатнага карэспандэнта Радыё "Polonia", які рыхтаваў матэрыялы пра падзеі на Кастрычніцкай плошчы, - паведаміла Радыё "Свабода". Яго адвезлі ў Фрунзенскі РАУС, а потым асудзілі на 10 сутак адміністратыўнага арытшу. Па звестках "Свабоды", цяпер ён знаходзіцца ў прыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"