Карэспандэнтка газеты "Однако" аштрафаваная


Увечары 21 сакавіка суд Кастрычніцкага раёна Мінска аштрафаваў карэспандэнтку газеты "Однако" Вольгу Дземчанку на 20 базавых велічыняў.

Увечары 21 сакавіка суд Кастрычніцкага раёна Мінска аштрафаваў карэспандэнтку газеты "Однако" Вольгу Дземчанку на 20 базавых велічыняў. Пра гэта паведамілі БАЖ у праваабарончым цэнтры "Вясна". Паводле "Вясны", В. Дземчанку затрымалі ўначы з 20 на 21 сакавіка каля Кастрычніцкай плошчы. Паводле папярэдняй інфармацыі, ёй інкрымінавалі парушэнне арт. 167-1 КоАП - удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"