Дзе галоўны рэдактар "Нашай нівы" - пакуль невядома


Напрацягу ўсяго сённяшняга дня журналісты спрабуюць дамагчыся ад прадстаўнікоў гарадской міліцыі інфармацыі пра месцазнаходжанне галоўнага рэдактара "Нашай нівы" Андрэя Дынько, затрыманага раніцай на Кастрычніцкай плошчы Мінска.

Напрацягу ўсяго сённяшняга дня журналісты спрабуюць дамагчыся ад прадстаўнікоў гарадской міліцыі інфармацыі пра месцазнаходжанне галоўнага рэдактара "Нашай нівы" Андрэя Дынько, затрыманага раніцай на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Каля 16.45 у дзяжурнай частцы ГУУС Мінгарвыканкама прадстаўнікоў БАЖ запэўнілі, што ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна А. Дынько няма. (Хаця раніцай прадстаўнікам рэдакцыі "Нашай нівы" паведамлялі менавіта такую інфармацыю). Вядома, аднак, што пакуль ні ў адзін суд г. Мінска А. Дынько не прывозілі. Увогуле ж ніякіх канкрэтных звестак пра лёс А. Дынько ні аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязаў ГУУС, ні прэсавы цэнтр МУС прадаставіць не могуць.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"