А.Шэін асуджаны на 5 сутак арышту


А.Шэіна - прадстаўніка прэc-групы Аляксандра Мілінкевіча - асудзілі на 5 сутак за дробнае хуліганства (рат. 156 коАП).

А. Шэіна - прадстаўніка прэc-групы Аляксандра Мілінкевіча - асудзілі на 5 сутак за дробнае хуліганства (рат. 156 коАП). Такое рашэнне прыняў 20 сакавіка суд Маскоўскага раёна г. Мінска, - паведамілі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" у праваабарончым цэнтры "Вясна".

19 сакавіка напярэдадні акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў кватэру да А. Шэіна ўварваліся міліцыянты з аўтаматамі і супрацоўнікі КДБ, якія правялі ператрус і забралі некаторыя асабістыя рэчы. Затым А. Шэіна перавезлі ў спецпрыёмнік-размеркавальнік на вуліцы Акрэсціна, дзе ён і правёў ноч.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"