Збілі чэшскага журналіста


Рэпарцёра чэшскай газеты "Млада фронта Днэс" Яна Рыбаржа збілі і абакралі невядомыя нападнікі ў цэнтры Менску ў ноч з 19 на 20 сакавіка.

паводле Радыё "Свабода" (www.svaboda.org)

Рэпарцёра чэшскай газеты "Млада фронта Днэс" Яна Рыбаржа збілі і абакралі невядомыя нападнікі ў цэнтры Менску ў ноч з 19 на 20 сакавіка. У Рыбаржа страсенне мозгу, зламаны нос. Чэшскія дыпламаты не выключаюць, што за нападам могуць стаяць беларускія спецслужбы. Сам журналіст думае, што гэта былі не рабаўнікі, бо яны пыталіся ў яго не пра грошы, а пра дакументы.

Ён лічыць, што звярнуў на сябе ўвагу нападнікаў, калі падчас дэманстрацыі пісаў на пераносным кампутары рэпартаж і адсылаў яго з дапамогай спадарожнікавага тэлефона. Пасля заканчэння мітынгу перад Палацам Рэспублікі журналіст пайшоў разам з людзьмі па цэнтры горада. Ён кажа, што ненадоўга зайшоў у цёмны пад'езд, і шлях яму заступілі два мужчыны. Пасля нападу журналіста забрала "хуткая дапамога".

У панядзелак з дапамогай чэшскіх дыпламатаў Рыбарж пакінуў Мінск.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"