Трое гродзенскіх журналістаў - у судзе


Гродзенскія журналісты Анджэй Пісальнік, Ігар Банцар і Аляксей Радс гэтымі хвілінамі знаходзяцца ў судзе Ленінскага раёна Гродна.

Гродзенскія журналісты Анджэй Пісальнік (галоўны рэдактар газеты "Glos znad Niemna na uchodzstwie"), Ігар Банцар (карэспандэнт газеты, актывіст непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў), і Аляксей Радс (адміністратар сайту forum.grodno.net) гэтымі хвілінамі знаходзяцца ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Пра гэта БАЖ паведаміў А. Пісальнік, даслаўшы SMS-паведамленне проста з залы суда. А. Пісальніка звінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акацыі пратэсту ў цэнтры Гродна, якой насамрэч не адбылося; І. Банцара - у нецэнзурнай лаянцы, А. Радса - у хуліганстве.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"