Атакавалі сайт "Хартыі-97"


Адзін з вядучых беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў "Хартыя-97" (www.charter97.org) па звычайным адрасе ўжо недаступны ў выніку DOS-атакі на яго.

Адзін з вядучых беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў "Хартыя-97" (www.charter97.org) па звычайным адрасе ўжо недаступны ў выніку DOS-атакі на яго. (Гэта штучная адсылка на сервер настолькі вялікай колькасці запытаў, што сервер не паспявае іх апрацоўваць).
Інфармацыю "Хартыі-97" можна атрымліваць на гэтак званых "люстэрках" сайту, якія знаходзяцца па адрасах:

http://charter97.skaryna.net

http://www.charter97.hlam.to

http://news97.com

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"