Русакевіч, Ананіч і Атрошчанка - кандыдаты ў спіс "неўязных"?
Сёння ўплывовая польская "Gazeta Wyborcza" апублікавала частку спісу асобаў, якія Еўрапарламент прапануе ўнесці ў спіс неўязных на тэрыторыю Эўразвязу асобаў, - перадало Радыё "Свабода". Карэспандэнту "Свабоды" ўдалося здабыць поўны спіс, у якім, сярод іншых, апынуліся:
- міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч (за ціск на прэсу і саўдзел у закрыцці незалежных медыяў);
- намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч (за ціск на журналістаў, саўдзел у закрыцці незалежных медыяў);
- выдавец газэты "Обозреватель" Сяргей Атрошчанка (за спрычыненасць да закрыцця газеты "Свободные новости" і судовыя зыскі супраць газэты "Народная Воля")
Усяго ў спісе, апублікаваным на сайце Радыё "Свабода" налічваецца 47 асобаў. Цалкам азнаёміцца з ім можна ў матэрыяле "Gazeta Wyborcza" друкуе сьпіс чыноўнікаў, якім забароняць уезд у ЭЗ" у рубрыцы "СМІ пра СМІ"
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"