"Amnesty international" звяртаецца да міжнароднай грамадскасці ў справе Антона Філімонава
Уплывовая арганізацыя "Міжнародная амністыя" 7 сакавіка распаўсюдзіла адкрыты зварот да міжнароднай грамадскасці, у якім выказала заклапочанасць утрыманнем пад вартай 16-гадовага сына забітай журналісткі Веранікі Чаркасавай інтона Філімонава.
Арганізацыя падкрэслівае, што падлетак зазнае сур'ёзныя праблемы са здароўем, а таксама выказвае апасенні, што яго арышт можа быць толькі нагодай для таго, каб надалей змусіць яго да прызнання ў забойстве маці. Арганізацыя заклікае міжнародную грамадскасць як мага хутчэй дасылаць прадстаўнікам беларускіх уладаў звароты з патрабаваннем тэрмінова вызваліць Антона Філімонава, нагадаўшы ім пра міжнародныя абавязальніцтвы Беларусі ў галіне правоў чалавека, а таксама патрабуючы тлумачэння прычынаў працяглага ўтрымання падлетка пад вартай. "AI" заклікае дасылаць звароты Генеральнаму пракурору Пятру Міклашэвічу і міністру унутраных спраў Уладзіміру Навумаву.
Цалкам тэкст адкрытага звароту (па-ангельску) можна знайсці ТУТ