Наклад "Народнай волі" застаецца ў міліцыі
Сёння ўвечары галоўны рэдактар "Народнай волі" Іосіф Сярэдзіч будзе асабіста суправаджаць са Смаленску ў Мінск наклад двух чарговых здвоеных нумароў сваёй газеты. Пра гэта ён паведаміў прэс-службе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", дадаўшы, што ніякіх зменаў у лёсе затрыманага ў мінулую пятніцу накладу "НВ" не адбылося. 250 тысяч асобнікаў нумару з падрабязным расповедам пра мінскія падзеі 2 сакавіка па-ранейшаму знаходзяцца ў віцебскай міліцыі.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"