Сайт "Хартыі-97" атакавалі
паводле Радыё "Свабода"
Сёння пасля публікацыі інфармацыі пра збіццё кандыдата ў прэзідэнты А. Казуліна інтэрнэт-сайт "Хартыі-97" (charter97.org) быў заблакаваны з дапамогай Dos-атакі. Паводле адміністратара "Хартыі-97", атака вядзецца з больш як 2.500 унікальных IP-адрасоў, у выніку вэб-сервер не спраўляецца з нагрузкай. Адміністратар адзначае, што паралельна вядзецца спроба ўзламаць сайт "Хартыі".