Л.Ярмошына будзе "разбірацца" з "Народнай воляй" за публікацыю перадвыбарнай праграмы А. Мілінкевіча
"...З "Народнай воляй" таксама патрэбна будзе разабрацца, па меншай меры праiнфармаваць, звярнуцца з адпаведнай заявай у Мiнiстэрства iнфармацыi", - выказалася Л. Ярмошына ў інтэрв'ю газеце "Звязда" (№46 ад 01.03.2006). Падставай для гэтага, на думку старшыні ЦВК, з'яўляецца апублікаванне ў суботнім нумары недзяржаўнай газеты перадвыбарнай праграмы кандыдата ў прэзідэнты А. Мілінкевіча. "Мы расцэньваем такiя публiкацыi як аказанне матэрыяльнай дапамогi канкрэтнаму кандыдату ў прэзiдэнты", - заявіла спн. Ярмошына.
Старшыня ЦВК сказала, што камісія не вядзе манiторынгу асвятлення тэмы выбараў сродкамі масавай інфармацыі, "калi ён не патрабуецца скаргай". Тым не менш, на думку Л. Ярмошынай, "у дзяржаўных СМI падача iнфармацыi здзяйсняецца аб'ектыўна", "хоць, па сутнасцi, яны амаль не абмяркоўваюць суб'ектыўных рысаў канкрэтных кандыдатаў у прэзiдэнты i вядуць агульнае iнфармацыйнае асвятленне ўсёй перадвыбарнай сiтуацыi ў краiне". "Магчыма, выбаршчыкам гэтага недастаткова. Магчыма, дзяржаўным сродкам масавай iнфармацыi таксама неабходна далучыцца да агульнага працэсу абмеркавання перадвыбарных абяцанняў i праграм кандыдадатаў у прэзiдэнты", - разважае старшыня ЦВК.
Што ж тычыцца недзяржаўных СМI, то Л. Ярмошына ўпэўненая, што "яны займаюць суб'ектыўную пазiцыю, а публiкацыi ў iх носяць заказны характар, г.зн. яны працуюць на канкрэтных кандыдатаў". "Пры гэтым выбаршчыку навязваецца думка аб тым, што ўся падрыхтоўка i правядзенне выбарчай кампанii здзяйсняецца неналежным чынам", - заявіла старшыня ЦВК ў інтэрв'ю "Звяздзе".
Фрагмент інтэрв'ю Л. Ярмрошынай газеце "Звязда" можна прачытаць у рубрыцы "СМІ пра СМІ"