Рэгістрацыю кандыдатаў фатаграфавала толькі БелТА


Кіраўнік прэзідэнцкай прэс-службы Павел Лёгкі не пажадаў даваць прэс-службе БАЖ па тэлефоне тлумачэнняў адносна прычыны адмовы фотакарэспандэнтам у акрэдытацыі на працэдуру рэгістрацыі кандыдатаў. Сп. Лёгкі параіў даслаць на гэты конт пісьмовы запыт, дадаўшы пры гэтым, што ў зале Палаца Рэспублікі 17 лютага было столькі журналістаў, што ўсім фатографам не знайшлося б там месца. Ён паведаміў таксама, што фотаздымкі рабіліся карэспандэнтамі БелТА і будуць бясплатна прадастаўленыя ўсім выданням, што пажадаюць іх скарыстаць.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"