Журналістку не пусцілі ў дом культуры на свята ўсіх закаханых


14 лютага фотакарэспандэнта "Газеты Слонімскай" Таццяну Плахетку не пусцілі на мерапрыемства, прысвечанае дню ўсіх закаханых, якое адбывалася ў мясцовым доме культуры. Адпаведны загад даў дырэктар ДК Мікалай Адамчык. Ён сказаў, што журналістку не пусцяць на мерапрыемства, нават калі яна набудзе квіток. Т. Плахетка пакінула скаргу ў кнізе заўваг і прапаноў ДК.

Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"