"Закон тых, хто мае ўладу", вышэй за Закон аб друку?
3 лютага журналістку недзяржаўнага выдання "Газета Слонімская" (Гродзенская вобласць) Яніну Маславу не пусцілі ў будынак мясцовага дома культуры, дзе адбывалася вылучэнне дэлегатаў на Трэці ўсебеларускі сход.
Вартаўнік дома культуры спаслаўся на распараджэнне загадчыка аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Валерыя Бадзея, які сказаў не пускаць "лішніх" людзей у будынак. Яніна Маслава прасіла сп-ра Бадзея пракаментаваць свой загад, але ж той адмовіўся гаварыць з карэспандэнтам "ГС", адправіўшы яе да намесніка старшыні райвыканкама Анатоля Цярэніна. Яніна Маслава нагадала чыноўніку, што ён парушае Закон аб друку, на што сп. Цярэнін адказаў: "Я ведаю, што парушаю закон, але ёсць і другі закон, які не дазваляе мне дапусціць вас да мерапрыемства: гэта закон тых, хто мае ўладу".
Служба мониторинга ОО "Белорусская ассоциация журналистов"