Беларускія памежнікі забралі ва ўкраінскіх журналістаў адзняты ў Беларусі матэрыял


паводле радыё "Свабода", УНІАН і АР

Міністэрства замежных спраў Украіны афіцыйна просіць беларускі бок патлумачыць інцыдэнт з канфіскацыяй беларускімі памежнікамі відэаматэрыялаў у здымачнай групы ўкраінскага тэлеканалу "Інтэр".

27 студзеня на беларуска-украінскай мяжы мытнікі забралі ў журналістаў тры відэакасеты па падазрэнні ў наяўнасці на іх матэрыялаў "антыдзяржаўнага характару". 28 студзеня прадстаўніка амбасады Беларусі ва Ўкраіне выклікалі ва ўкраінскае МЗС, дзе паінфармавалі аб звароце журналістаў тэлеканалу "Інтэр", а таксама перадалі ноту з просьбай разабрацца ў сітуацыі і вярнуць відэакасеты.
Паводле інфармацыйных агенцтваў, у адзнятых матэрыялах ішла гаворка пра падрыхтоўку да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"