"Абмежаваны доступ да інфармацыі - галоўная перашкода на шляху дэмакратыі..."
Галоўнай перашкодай на шляху дэмакратыі ў Беларусь міжнародная супольнасць лічыць абмежаваны доступ насельніцтва краіны да інфармацыі. Пра гэта заявіў 26 студзеня ў Страсбургу спецыяльны дакладчык па Беларусі Андрыс Херкель, выступаючы на паседжанні Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы. У той жа дзень ПАРЭ прыняла рэзалюцыю па Беларусі, у якой заклікала кіраўніка беларускай дзяржавы Лукашэнкі гарантаваць свабодную і незалежную выбарчую кампанію і звярнулася да ўсіх краін - сябраў ПАСЕ - з просьбай падтрымаць аб'яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі і аказаць неабходную дапамогу для арганізацыі незалежнага вяшчання на Беларусь з-за мяжы на беларускай мове.
Афіцыйны беларускі бок заявіў, што "лічыць тупіковым" шлях, абраны ПАСЕ. Так пракаментаваў БелаПАН прыняццё рэзалюцыі в.а. прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэй Папоў. Па яго меркаванні, ПАРЭ "ў чарговы раз прадэманстравала бесперспектыўную мову санкцый і беспадстаўных абвінавачанняў на адрас Беларусі".
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"