"Райвыканкам не сябруе з газетай..."


Намесніку галоўнага рэдактара недзяржаўнай "Газеты Слонімскай" Сяргею Чыгрыну і фотакарэспандэнту Таццяне Плахетцы 12 студзеня 2006 года не дазволілі прысутнічаць на мерапрыемстве ўшанаванні памяці вязняў канцлагероў, якое праходзіла ў мясцовым доме культуры.

Старшыня Савета раённых дэпутатаў Сяргей Рагозік папрасіў Сяргея Чыгрына і Таццяну Плахетку выйсці з будынку дома культуры, матывуючы свае дзеянні тым, што "райвыканкам не сябруе з газетай". Мерапрыемства не пачыналі, пакуль карэспандэнты не пакінулі залю ДК.

Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"