Журналісту "Intex-press" адмовілі ў акрэдытацыі
Карэспандэнту недзяржаўнай газеты "Intex-press" адмовілі ў акрэдытацыі пры Баранавіцкім раённым выканаўчым камітэце.
У лісце ад 04.01. 2006 г., які прыйшоў на імя дырэктара ТАА "Выдавецкі дом "Інтэкс-прэс" Уладзіміра Янукевіча ад намесніка старшыні райвыканкама І. Сцельмашка, у прыватнасці, гаворыцца: "У сувязі з тым, што пры райвыканкаме акрэдытавана нямала журналістаў дзяржаўных мясцовых сродкаў масавай інфармацыі, лічым немэтазгодным акрэдытацыю карэспандэнтаў недзяржаўнай газеты "Intex-press". У выпадку неабходнасці журналісты Вашай газеты будуць запрашацца на раённыя мерапрыемствы".
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"