Абрабавалі рэкламны аддзел "Брестского курьера"
У мінулыя выходныя невядомыя абрабавалі офіс рэкламнай службы недзяржаўнай газеты "Брестский курьер". Раніцай 9 студзеня супрацоўнікі аддзелу выявілі, што з двух кампутараў былі скрадзеныя ўсе базы дадзеных. У суботу і нядзелю будынак, дзе месціцца рэдакцыя "Брестского курьера", ахоўваюць штатныя вартаўнікі, якія кажуць, што не заўважылі нічога падазронага. Зараз акалічнасці гэтага інцыдэнту высвятляюць спецыялісты аддзелу "Ахова" Ленінскага раёна г. Брэста.
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"