Курс па лічбавых выкліках у журналістыцы (Да 8 жніўня)
Кільская летняя школа журналістыкі запрашае прафесійных журналістаў да ўдзелу ў пяцідзённым навучальным курсе па лічбавых выкліках у журналістыцы, арганізаваны ва Універсітэце прыкладных навук Кіля.
Курс уключае ў сябе такія тэмы, як асновы незалежных і плюралістычных СМІ, лічбавыя перамены ў медыйным ландшафце і свабодзе СМІ, ужыванне журналістамі сацыяльных медыяў, заснаванне і вядзенне журналісцкіх блогаў, журналісцкай фатаграфіі, журналістыка для мабільных тэлефонаў і смартфонаў, паняцце “адкрытай журналістыкі” і медыйнай этыкі з цяжкіх сітуацыях.
Акрамя практычнага вывучэння інструментаў, будзе абмяркоўвацца важнасць незалежнай і шматбаковай журналістыкі для грамадзянскай супольнасці. Запрашаюцца журналісты з краін Усходняга Партнёрства.
Працоўная мова – англійская.
Заяўкі прымаюцца да 8 жніўня: трэба даслаць рэзюмэ, матывацыйны ліст (макс. адна старонка), інфармацыю пра наяўнасць візы (не паўплывае на працэс адбору). Семінар адбудзецца 21 – 26 верасня ў Кілі, Германія. Падбарязнасці - ТУТ.