Камандная журналісцкая праца! Прыём заявак – да 16 чэрвеня


Прапановы ад патэнцыйных замежных партнёраў ужо ёсць – трэба толькі адгукнуцца! Па выніках конкурсу выбяруць 3-5 праектаў, агульная сума гранта – 5 000 еўра.


Фота unian.net

Нядаўна MYMEDIA, “Беларусь у фокусе” і “Прэс-клуб Беларусь” абвесцілі міжнародны конкурс грантаў для жуналістаў, якія пішуць пра Беларусь. Каб падаць заяўку на грант, трэба не так шмат: сабраць каманду “Журналіст з Беларусі + журналіст аднекуль яшчэ”, прыдумаць супер-праект, запоўніць анкету (па-беларуску ці па-руску) і выслаць яе на адрас focus@belarusinfocus.info да 16 чэрвеня (23.55) уключна.

Для большасці самы цяжкі крок – першы, г.зн. знайсці партнёра за мяжой. Між тым, арганізатары ўжо атрымалі дастатковую колькасць заявак ад замежных журналістаў, зацікаўленых у падрыхтоўцы праекта пра Беларусь. Веданне англійскай мовы не абавязковае, бо ўсе яны (акрамя аднаго) – з блізкага замежжа.

Сярод тэм, прапанаваных замежнымі журналістамі:

- пошукі беларускай сталіцы гумару,

- параўнанне нацыянальных ідэнтычнасцяў у Беларусі і Грузіі,

- пошукі беларускага следу ў жыцці вядомага ўкраінскага паэта Міхаіла Драй-Хмары,

- гульневы бізнэс у Беларусі,

- дыпламатыя Беларусі падчас вайны ва Украіне,

- гісторыя беларускіх чыгунак.

Падрабязная інфармацыя і кантакты журналістаў – у далучаных ніжэй PDF-файлах.

Больш пра праект

railways_and_trains
Спампаваць (90.2 КБ)

diplomatiya_belarusi_i_voyna_v_ukraine
Спампаваць (125.25 КБ)

igornyy_biznes_v_belarusi
Спампаваць (143.7 КБ)

nacionalnaya_identichnost_v_belarusi_i_gruzii
Спампаваць (237.48 КБ)


Спампаваць (275.37 КБ)

poiski_belorusskogo_sleda_v_zhizni_izvestnogo_ukrainskogo_poeta_mihaila_dray-hmary
Спампаваць (275.37 КБ)


Спампаваць (214.55 КБ)

poiski_belorusskoy_stolicy_yumora
Спампаваць (154.12 КБ)