Прэзентацыя вынікаў маніторынгу “Асвятленне ЛГБТ-тэматыкі ў беларускіх СМІ”


Мерапрыемства пройдзе 22 мая (пятніца) з 18.30 да 20.30 у «Арт-Сядзібе» (пр-т Незалежнасці, д. 58, оф. 430).

Ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” запрашае журналістаў і блогераў на прэзентацыю вынікаў гадавога маніторынгу “Асвятленне ЛГБТ-тэматыкі ў беларускіх СМІ”.

У праграме мерапрыемства:

- прэзентацыя маніторынгу “Асвятленне ЛГБТ-тэматыкі ў беларускіх СМІ ў 2014 годзе” – Зміцер Кармазін, журналіст;

- прэзентацыя брашуры для журналістаў “Як пісаць пра ЛГБТ” – Алег Ражкоў, журналіст.

Колькасць месцаў абмежаваная, таму арганізатары просяць паведаміць пра жаданне ўзяць удзел у мерапрыемстве праз электронную пошту zatolerantnost@gmail.com