Ці “квітнее” ў свеце журналістыка?
Як адзначалі Сусветны дзень свабоды СМІ ў розных краінах і арганізацыях.
У 2015 годзе асноўнае святкаванне Сусветнага дня свабоды прэсы адбылося 3 – 4 мая ў Рызе. Ключавая тэма – “Няхай квітнее журналістыка! Да лепшага асвятлення, гендарнай роўнасці, бяспекі СМІ ў лічбавую эпоху”.
“Якасная журналістыка дае грамадзянам магчымасць прымаць абгрунтаваныя рашэнні наконт развіцця свайго грамадства. Яна таксама займаецца выкрыццём несправядлівасці, карупцыі і злоўжывання ўладай. Для выканання гэтай задачы журналістыка павінна мець магчымасці паспяхова развівацца ў спрыяльным асяроддзі, дзе журналісты змогуць працаваць незалежна ні ад каго, без неапраўданага ўмяшальніцтва звонку і ва ўмовах бяспекі”. З Сумеснага паслання Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна, Генеральнага дырэктара ЮНЭСКА Ірыны Бокавай, Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН Зэйда Раада Аль-Хусэйна
“Для таго, каб цалкам рэалізоўваць свабоду слова, людзі мусяць мець магчымасць камунікаваць паміж сабой, не баючыся ўмяшання з боку дзяржавы. Згодна з міжнароднымі законамі, права на свабоду слова абараняе выказванні, якія камусьці могуць падацца абразлівымі, шакавальнымі ці трывожнымі. Свабода слова азначае, што тыя, хто адчувае сябе абражанымі, могуць у адкрытай дыскусіі ці праз мірны пратэст аспрэчваць выказанае”. З сумеснай заявы міжнародных арганізацый (у тым ліку “Індэкс цэнзуры”, “Артыкул 19”, ПЭН), пераклад ПЭН.
“Паводле закону інфармацыя павінна быць не толькі праўдзівай, але таксама спрыяць развіццю грамадства і дзяржавы і ні ў якім разе не наносіць шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі". З прамовы міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілі Ананіч напярэдадні Дня друку, які адзначаюць у Беларусі 5 мая. Беларусь — адзіная краіна постсавецкай прасторы, якая адзначае Дзень друку ў той жа дзень, калі ў савецкі час адзначалі «День советской печати» — у гонар першага выхаду газеты “Правда”.
Працяг тэмы - у "Навінах партнёраў".
Читать полностью: http://news.tut.by/society/446520.html