MediaBarCamp плануе сабраць каля 150 удзельнiкаў
MediaBarCamp – гэта баркэмп з гісторыяй. У гэтым годзе ён будзе праходзіць у восьмы раз.
Арганiзатары прануюць, што ў гэтым траўнi ён збярэ каля 150 удзельнікаў з розных краін, якія будуць гатовы абмеркаваць магчымасці выкарыстання новых медыя ў сваім жыцці, у тым ліку і ў палітычным вымярэнні. Усе MediaBarCamp мелі адмысловую тэму, якая ў той ці іншай ступені была прысвечана новым медыя.
Першы MediaBarCamp у 2008 годзе быў прысвечаны ўсім відам дзейнасці, якія датычыліся выкарыстання інтэрнэта ў межах культурных праектаў.
У 2009 годзе, калі яшчэ практычна ніхто не карыстаўся актыўна twitter у Беларусі і арганiзатары былі «піянерамі» ў папулярызацыі гэтай «забавы».
У 2010 годзе актыўна абмяркоўвалі як магчыма і навошта выкарыстоўваць хэштэгі? Шырока вядомы #electby з’яўляецца далёкім, але ж сваяком #mediabarcamp.
У 2011 годзе на мерапрыемстве абмяркоўвалі магчымасці і пагрозы онлайн.
У 2012 годзе звярнулі сваю ўвагу на альтэрнатыўныя напрамкі развіцця інтэрнэта. Раней мэтавай аўдыторыяй MediaBarCamp былі індывідуальныя актывісты, якія самастойна займаліся ўласнымі інтэрнэт праектамі, стваралі блогі, забяспечвалі інфармацыйную падтрымку кампаніям і акцыям. Але ж высветлілася, што правіла «адзін у поле не воін» (за рэдкімі выключэннямі), — актуальна і ў інтэрнэце. Таму ў 2013 годзе тэмай сталі калектыўныя праекты.
У 2014 годзе беларускаму нацыянальнаму дамену .BY споўнілася 20 гадоў, і гэты юбілей быў галоўная тэмай.
У 2015 годзе арганiзатары i ўдзельнiкi паспрабуюць высветліць, якім чынам інтэрнэт дапамагае стаць бачным субкультурурам палітычным і не толькі.