Некаторыя правайдары пачалі блакіроўку «Хартыі-97», «Беларускага партызана» і сайта ПЦ «Вясна»


У тэхпадтрымцы «Дзелавой сеці» і «ADSL.by» прызналі блакіроўкі. Прэс-служба Life:) пакуль не ўпэўненая ў сітуацыі, але паабяцала ў хуткім часе выдаць прэс-рэліз адносна блакіровак.


Паведамленне, што выдае правайдар «Дзелавая сець» пра спробе зайсці на www.spring96.org 27 сакавіка, 12:00.

Як паведамляе «Хартыя», яе блакуюць «Дзелавая сець», «IP Telecom», «ADSL.BY» і «Гарант», а таксама мабільны аператар Life:). «Партызан» кажа аб блакіроўцы «некаторымі правайдарамі».


Паведамленне, што выдае правайдар «Life:)» пра спробе зайсці на www.charter97.org

Тым часам чытачы паведамляюць, што згаданыя сайты адкрываюцца праз Life:) і ADSL.by. Але праз ADSL.by не адкрываецца сайт праваабарончага цэнтру «Вясна-96».

У тэхпадтрымцы «Дзелавой сеці» і ADSL.by прызналі блакіроўкі. Прэс-служба Life:) пакуль не ўпэўненая ў сітуацыі, але паабяцала ў хуткім часе выдаць прэс-рэліз адносна блакіровак.

Разам з тым, як паведамляе "Еўрарадыё", у Прававым упраўленні Міністэрства інфармацыі Беларусі заявілі, што папярэджанняў згаданым інтэрнэт-рэсурсам не выносіліся. “Мы нічога пра гэта не ведаем”, — гавораць там.

Пяць спосабаў трапіць на заблакаваныя сайты (акрамя выключаных сайтаў зоны.by)