Беларускіх фрылансераў падтрымалі ў Аўстрыі, Германіі, Польшчы, Фінляндыі, Швецыі, Азербайджане і Францыі (Дапоўнена)


Аўстрыйскі саюз журналістаў (ÖGB), Саюз польскіх журналістаў (SDP), амбудсмен Саюза журналістаў Фінляндыі Юха Рэкола (Juha Rekola), аддзел публіцыстыкі і медыя Нямецкага саюза журналстаў (DJU in ver.di), прафсаюз журналістаў Азербайджана, Шведскі і Французскі саюзы журналістаў.

Усе яны накіравалі ў Міністэрства інфармацыі Беларусі лісты з заклікам распачаць дыялог пра ўвядзенне статусу журналіста-фрылансера ў беларускае заканадаўства. У прыватнасці, правесці круглы стол для распрацоўкі праекту адпаведных паправак да закона Беларусі "Аб сродках масавай інфармацыі", а таксама ўвесці заяўны прынцып акрэдытацыі на журналісцкую дзейнасць у Беларусі.

Нагадаем, што з ініцыятывай звароту да беларускага міністра інфармацыі выступіла Еўрапейская федэрацыя журналістаў. Прэзідэнт ЕФЖ Могенс Бліхер Б'еррэгард у пачатку сакавіка накіраваў зварот да міністра інфармацыі Беларусі Ліліі Ананіч з заклікам распачаць дыялог пра ўвядзенне статусу журналіста-фрылансера ў беларускае заканадаўства.

Еўрапейская федэрацыя журналістаў заклікала сваіх сябраў, а таксама філіі і суполкі журналістаў-фрылансераў па ўсёй Еўропе далучыцца да звароту і накіраваць свае петыцыі на адрас міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

 

На гэтую ж тэму:

ЕФЖ запрашае Лілію Ананіч у Брусель

ЕФЖ заступілася за беларускіх фрылансераў

Кампанію за беларускіх фрылансераў падтрымалі ў Швецыі, Польшчы, Вялікабрытаніі і Фінляндыі