Дзяржаўная і недзяржаўная прэса. Асноўныя тэмы і іх асвятленне
Ва ўмовах, калі недзяржаўная прэса вымушана канкураваць з магутнай дзяржаўнай медыясістэмай, цікава адзначыць розніцу ў асвятленні вострых сацыяльна-палітычных тэм дзяржаўнымі і недзяржаўнымі СМІ.
Ці сапраўды іх кантэнт адрозніваецца, як гэта прынята лічыць? Ці лічаць выданні папулярнымі адны і тыя ж тэмы? Ці ствараюць яны розныя інфармацыйныя рэчаіснасці?
Марыя Савушкіна, сябра ГА “БАЖ”, магістр паліталогі (ЕГУ, 2008 год) правяла кантэнт-аналіз (якасны і колькасны) публікацый шэрагу беларускіх СМІ. З вынікам яе аўтарскай працы за студзень 2015 года можна азнаёміцца ТУТ.