6 сакавіка ў Мінску – майстар-клас “Як адкрыць сваю справу і зарабляць фрылансам?” ад Таранціны-Ждановіча (заяўкі – да 5 сакавіка ўключна)


6 сакавіка ў Мінску адбудзецца майстар-клас для журналістаў-фрылансераў “Як адкрыць сваю справу і зарабляць фрылансам”. Удзел бясплатны.


Аляксандр Таранціна-Ждановіч

Дзе і калі?

Мерапрыемства адбудзецца 6 сакавіка, пачатак а 17-й гадзіне, канец прыблізна а 20-й.

Месца правядзення: Мінск, памяшканне Арт-Сядзібы (пр-т Незалежнасці, д. 58, оф. 430 (ст. м. «Плошча Якуба Коласа», 4 паверх Маскоўска-Венскага ГЦ).

Ці будзе мне цікава?

- Семінар у першую чаргу будзе карысны тым журналістам, фатографам, відэааператарам і іншым працаўнікам медыяў, якія разглядаюць магчымасць легалізацыі сваёй дзейнасці ў якасці, да прыкладу, прыватнага прадпрымальніка, а таксама ў іншых формах.

- Удзельнікі пазнаёмяцца з досведам паспяховага беларускага журналіста-фрылансера, фатографа Аляксандра Таранціны-Ждановіча, які заснаваў сямейнае журналісцкае агенцтва “Таранціны і сыны”;

- Слухачы будуць мець магчымасць задаць пытанні пра асаблівасці арганізацыі працы, парадак разлікаў за выкананыя замовы, сплату падаткаў, а таксама пра тое, як перамагаць пры канкурэнцыі з іншымі фрылансерамі і г. д.;

- Таксама ў праграме мерапрыемства: прэзентацыя тэарэтычнага дапаможніка для фрылансераў;

- Знаёмства з абноўленым сервісам для журналістаў і рэдакцый — freelance.baj.by;

- У ходзе мерапрыемства адбудзецца ўганараванне пераможцаў конкурса для фрылансераў “Свабодны палёт-2014”.

 

Як удзельнічаць?

Заяўку на ўдзел дасылайце на адрас freelance@baj.by да 5 сакавіка (уключна).

У заяўцы пазначце:

- Імя, прозвішча, узрост;

- З якога вы горада?

- Ці з’яўляецеся сябрам ГА "БАЖ"?

- Які досвед у журналістыцы фрылансу маеце? З якімі медыямі найчасцей супрацоўнічаеце?

- Кантакты.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная, таму перавагу аддадуць тым, чые заяўкі прыйдуць раней.