Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў спаўняецца год

Krynica.info

Яна была заснаваная 25 лютага мінулага года журналістамі-хрысціянамі рэлігійных і свецкіх СМІ з мэтай аб’яднання высілкаў і каардынацыі дзеянняў па пашырэнні хрысціянскіх каштоўнасцяў у інфармацыйнай прасторы.

Семінар журналістаў у Мінску 1

За год свайго існавання ініцыятыва правяла конкурс матэрыялаў у абарону пачатых жыццяў “Жыццё пад сэрцам”, шэраг адукацыйных сустрэч па павышэнні якасці працы хрысціян-журналістаў у Мінску і рэгіёнах, заснавала хрысціянскі інфармацыйны партал Krynica.info, сярэднесутачная наведвальнасць якога ўжо перавысіла 2 тысячы карыстальнікаў.

З мэтай адсвяткаваць сваю першую значную дату cупольнасць запрашае аднадумцаў, вернікаў і журналістаў (як веруючых, так і няверуючых) на пашыраную сустрэчу.

Мерапрыемства пройдзе ў сераду, 25 лютага, а 18-й гадзіне ў офісе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” па адрасе: г. Мінск, вуліца Камсамольская, 7-32.