Адкрытая сустрэча з журналістам, які расследаваў крушэнне малазійскага самалёта на ўсходзе Украіны
Пераканаўчы ланцуг сведчанняў у расследаванні крушэння малазійскага самалёта на усходзе Украіны абляцеў увесь свет і выклікаў вялікую цікавасць да метадаў работы яго аўтараў. З адным з іх – Дэвідам Кроўфардам ёсць магчымасць сутрэцца ў Мінску ў рамках чарговай сустрэчы ў «Прэс-клубе Беларусь».
Дэвід Кроўфард, шматгадовы карэспандэнт The Wall Street Journal Europe, распавядзе пра работу арганізацыі журналісцкіх расследаванняў CORRECT!V, якая месціцца ў Берліне і займалася тэмай крушэння МН-17, а таксама распавядзе пра ход гэтага расследавання, агульныя прынцыпы і падыходы ў следчай журналістыцы.
Сустрэча адбудзецца ў пятніцу 27 лютага а 15- гадзіне ў Галерэі TUT.BY па адрасе пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх.
Увага: для ўдзелу ў сустрэчы неабходна папярэдне зарэгістравацца!
Будзе арганізаваны пераклад з англійскай мовы на рускую.
Партнёрам сустрэчы з’яўляецца TUT.by.
Інфармацыйная падтрымка — ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і “Медыякрытыка”.
Акрамя таго, 28 лютага Дэвід Кроўфард правядзе майстар-клас для беларускіх журналістаў на тэму асноў жанру следчай журналістыкі. Даслаць заяўку на майстар-клас можна тут.
Гэта чарговая сустрэча, якая ладзіцца ў рамках “Прэс-клуба Беларусь” у Мінску. Сярод гасцей былі ўжо: Энджалі Лістан, намесніца галоўнага рэдактара New East Network брытанскай газеты The Guardian, галоўная рэдактарка навінавага праекту «Медуза» Галіна Цімчанка, а таксама Вадзім Макаранка — аўтар першага ў Польшчы рэсурса па дата-журналістыцы BIQdata.pl.
Даведка “Прэс-клуба Беларусь”:
Дэвід Кроўфард — амерыканец, шмат гадоў жыве і працуе ў Германіі. Шматгадовы карэспандэнт The Wall Street Journal Europe у Берліне. Пачынаў сваю кар’еру як фрылансер у 1982 годзе. У 1991 -1992 гг. пісаў артыкулы для Der Spiegel пра шпіёнаў ва Усходняй Еўропе. У 1992 -1994 гг. працаваў журналістам у вечаровай праграме навінаў на Deutsche Welle TV. Займаўся тэмай міжнароднага тэрарызму ў рамках Dow Jones & Company. З ліпеня 2014 года працуе ў арганізацыі CORRECT!V.