Трэвэл-журналістыка па-беларуску. Парады для выжывання
Нават калі ў СМІ ёсць раздзел «турызм», усе спадзяюцца, што хто-небудзь скажа: «Вось, я толькі вярнуўся з Балівіі, у мяне ёсць класны рэпартаж». А яму адкажуць: «Ура, вось табе 20 долараў...»
Ноўтбук з сабой – абавязкова! Я прыйшла ў грэцкае інтэрнэт-кафэ, а там Windows – на грэцкай...
Нататнік і ручка ніколі не падвядуць. У Грузіі нас прывезлі ў кафэ на абед. Калі мы елі, кіроўца прыйшоў і сказаў: «Давайце сканчайце абедаць – вячэраць пара!» Гэтую фразу я запісала і тут жа забылася. Знайшла праз паўгода...
Даследуйце інфармацыю пра месца прызначэння. У Фінляндыі мы прыехалі ў нейкае сяло і толькі па прыездзе дадому даведаліся, што былі на самай крутой хаскі-ферме!
Іншыя назіранні і парады ад галоўнага рэдактара беларускага партала Traveling.by Настассі Шаткевіч – у артыкуле Аксаны Бровач “Рэдактар сайта пра вандроўкі: «У нас ніхто не ўкладае ў трэвэл-журналістыку”.