Сацыяльныя сеткі — компас журналіста (да 12 студзеня)


Мінск-Вільня, 17.01.2015— 16.03.2015.

Як зрабіць сацыяльныя сеткі адным з асноўных інструментаў паўсядзённай працы журналіста, карыснай крыніцай інфармацыі, прасоўвання ўласных матэрыялаў ды сталым каналам сувязі з чытачамі і экспертамі — пра гэта вы даведаецеся падчас дыстанцыйнага курса «Сацыяльныя сеткі — компас журналіста».

Курс праводзіць медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.

 

ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА СЛУХАЧЫ БУДУЦЬ ВЕДАЦЬ:

- Якімі бываюць сацыяльныя сеткі і навошта журналісту здабываць ў іх пастаянную прапіску?

- Як скарыстаць сацыяльныя сеткі для збору эксклюзіўнай інфармацыі?

- Як прасоўваць у Сеціве свае тэксты, фота і відэа (SMM)?

- За што адказвае SMM-менеджэр у рэдакцыі СМІ і якія могуць быць крытэрыі ацэнкі яго працы?

- Як і навошта вывучаць аўдыторыю карпаратыўнага акаўнта і групы ў сацыяльных сетках?

- Як даведацца, якія тэмы найбольш абмяркоўваюць карыстальнікі сацыяльных сетак з Беларусі?

- Якія сёння назіраюцца трэнды SMM у Беларусі?

- Як, карыстаючыся сацыяльнымі сеткамі, не парушыць аўтарскія правы ды нормы прафесійнай этыкі?

- Як вырашаць канфліктныя сітуацыі з адміністрацыяй сацыяльнай сеткі або наведвальнікамі вашага акаўнта?

- Як захаваць уласную бяспеку ў сацыяльных сетках?

- Што нясуць SMM-менеджэру папраўкі ў закон «Аб СМІ», якія ўступаюць ў дзеянне з 1 студзеня 2015 года?

 

Курс «Сацыяльныя сеткі — компас журналіста» максімальна практыка-арыентаваны, прадугледжвае вялікі аб'ём самастойнай працы ўдзельнікаў.

 

ДА ЎДЗЕЛУ ЗАПРАШАЮЦЦА:

Журналісты, якія вядуць свае акаўнты ў сацыяльных сетках, а таксама SMM-менеджэры рэдакцый СМІ.

 

АПІСАННЕ КУРСА:

Курс «Сацыяльныя сеткі — компас журналіста» стартуе з ўстановачнага занятку 17.01.2015 у Мінску і завяршаецца заключнай сесіяй 15-16.03.2015 у Вільні. Асноўная частка курса будзе ладзіцца дыстанцыйна на платформе Moodle.

Курс утрымлівае не менш за 8 практычных заняткаў, якія трэба будзе выконваць ва ўказаны трэнерам тэрмін.

Удзельнікі будуць працаваць над сваім медыяпраектам, канцэпцыю якога яны мусяць сфармуляваць і прэзентаваць падчас курса.

Кожнаму ўдзельніку курса будзе прадастаўлена магчымасць кансультацыі з трэнерам, а таксама дэталёвы разбор выканання практычных заданняў.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад сябраў ГА «БАЖ» па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «SMM») ДА 12 CТУДЗЕНЯ 2015 ГОДА.

 

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

1. Кароткі расповед пра сябе.

2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

3. Просьба ў заяўцы даць спасылкі на свае акаўнты ў сацыяльных сетках.